8 кастрычніка 2025 года ў Клянніцкай базавай школе адбылася прэзентацыя паэтычнага зборніка вершаў «Выпускнік 41-га года» мясцовай паэтэсы Яўгеніі Адамаўны Дзяркач. Гэты зборнік быў прымеркаваны да знамянальнай даты – 80-годдзя Вялікай Перамогі, і стаў важным укладам у захаванне памяці аб ваенных падзеях, якія назаўсёды засталіся ў сэрцах людзей. Выданне зборніка стала магчымым дзякуючы падтрымцы Смалявіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М. Багдановіча, а таксама прымеркавана да 85-годдзя з дня нараджэння самога аўтара. На жаль, Яўгенія Дзяркач не змагла прысутнічаць на гэтым важным мерапрыемстве. Бібліятэкар Клянніцкай сельскай бібліятэкі-клуба Святлана Лявончык расказала прысутным пра жыццё і творчасць Яўгеніі Адамаўны, пра тэматыку яе вершаў, якія закранаюць важныя і глыбокія аспекты чалавечага жыцця. Вучні актыўна ўдзельнічалі ў мерапрыемстве, дэкламуючы вершы паэтэсы на памяць. Яны стараліся Читать дальше …








