Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Клянніцкая базавая школа”
2024/2025 навучальны год
МЭТА.
Стварэнне ўмоў для павышэння якасці і даступнасці адукацыі ў адпаведнасці з патрэбамі інавацыйнай эканомікі, адукацыйнымі запытамі грамадзян.
ЗАДАЧЫ.
1. Прадоўжыць работу па стварэнні ўмоў для фарміравання сацыяльнай паспяховасці вучняў і выхаванцаў групы дзіцячага сада праз забеспячэнне якасці і даступнасці адукацыі, абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі.
2. Прадоўжыць работу па забеспячэнні бяспекі жыццядзейнасці і здароўезберажэння вучняў і выхаванцаў групы дзіцячага сада.
3. Ствараць умовы для павышэння прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў па ўдасканальванні форм і метадаў правядзення вучэбных заняткаў, выкарыстанні сучасных педагагічных тэхналогій праз атэстацыю, павышэнне кваліфікацыі, самаадукацыю, удзел у прафесійных і творчых конкурсах, трансляцыю педагагічнага вопыту.
4. Развіваць канструктыўнае ўзаемадзеянне, прафесійную падтрымку сям’і, павышэнне адказнасці бацькоў за выхаванне дзяцей і іх бяспеку.
5. Удаскальваць работу калектыва па фарміраванні прававой адукаванасці школьнікаў, папярэджанні правапарушэнняў і злачыннасці сярод непаўналетніх;
6. Прадоўжыць фарміраванне ў вучняў і выхаванцаў групы дзіцячага сада нацыянальнай самасвядомасці, грамадзянскасці і патрыятызму.