Педагогический проект

Поход 2021 Кленник – Курган Славы – Прилепы…

Митинг посвященный открытию Памяти жертв геноцида

Открытие экспозиции по геноциду в музее воинской славы партизантской бригады “Разгром”

 

 

Упраўленне па адукацыі, спорту і турызму Смалявіцкага райвыканкама

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

«Клянніцкі навучальна-педагагічны комплекс

дзіцячы сад-базавая школа»

 

 

 

УЗГОДНЕНА

Начальнік упраўлення

па адукацыі, спорту і

турызму Смалявіцкага

райвыканкама

_________ Г.В. Меркуль

__________20__

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дырэктар

_____________ Н.І. Мініч

_____________ 20__

 

 

ПЕДАГАГІЧНЫ ПРАЕКТ

«Фарміраванне цікавасці ў вучняў да ваенна-гістарычнага мінулага малой радзімы сродкамі мясцовых ваенна-гістарычных рэсурсаў»

Тэрмін рэалізацыі: 2021–2023

Кіраўнік

педагагічнага  праекта:

Лявонава Ірына Аркадзьеўна

намеснік дырэктара па

вучэбна-выхаваўчай рабоце

тэл.: 801776-42223

е-mail: klennik11@ mail.ru

 

Кляннік, 2021

Агульныя звесткі

 

Юрыдычная назва ўстановы адукацыі: Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Клянніцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа»

Тэма педагагічнага праекта: «Фарміраванне цікавасці ў вучняў да ваенна-гістарычнага мінулага малой радзімы сродкамі мясцовых ваенна-гістарычных рэсурсаў»

Тэрміны рэалізацыі педагагічнага праекта: 2021–2023 гады

Звесткі пра кіраўніка ўстановы адукацыі: Мініч Ніна Іванаўна

Звесткі пра кіраўніка педагагічнага праекта: Лявонава Ірына Аркадзьеўна, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце

Звесткі пра ўдзельнікаў рэалізацыі педагагічнага праекта:

  • навучэнцы 1-9 класаў, члены аб’яднання па інтарэсах «Пешаходны турызм», «Юныя турысты», турыстычнага клуба «Выток»
  • творчая група педагогаў:

Юрчук Вікторыя Аляксандраўна, настаўнік фізічнай культуры і здароўя вышэйшай катэгорыі, кіраўнік турыстычнага клуба «Выток», аб’яднання         па інтарэсах «Пешаходны турызм», начальнік перасоўнага турысцкага  лагера, кіраўнік школьнага музея воінскай славы партызанскай брыгады «Разгром»;

Багдановіч Валянціна Іванаўна, настаўнік англійскай мовы і гісторыі вышэйшай катэгорыі;

Кнышава Наталля Міхайлаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры першай катэгорыі;

Пашкевіч Людміла Мікалаеўна, настаўнік матэматыкі і інфарматыкі, першай катэгорыі;

  • законныя прадстаўнікі навучэнцаў.

 

Актуальнасць педагагічнага праекта

Выхаванне падрастаючага пакалення на прыкладзе ваенных і працоўных подзвігаў народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны заўсёды разглядалася педагогамі ўстановы адукацыі як адно з прыярытэтных напрамкаў выхаваўчай работы. Фарміраванне каштоўнасных адносін да гістарычнага мінулага – аснова грамадзянска-патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання маладога пакалення. Кожнае новае пакаленне па-свойму асэнсоўвае старонкі ваеннай гісторыі. Школа прызвана дапамагчы сваім навучэнцам правільна зразумець важныя падзеі ваеннага ліхалецця, захаваць памяць аб вялікім подзвігу нашага народа.

Неабходнасць развіцця цікавасці ў вучняў да ваенна-гістарычнага мінулага малой радзімы звязана з сацыяльным заказам грамадства: чым глыбей вывучаем, тым больш змястоўнымі будуць веды вучняў пра ваенную гісторыю роднага краю, тым больш дзейснымі будуць яны ў выхаванні патрыятызму.

Мікрараён школы – прывабны культурна-пазнавальны і гістарычны аб’ект, месца дыслакацыі партызанскай брыгады «Разгром». Ва ўстанове адукацыі накоплены багаты вопыт дзейнасці школьнага музея воінскай славы партызанскай брыгады «Разгром». Каб быць запатрабаваным для вучняў новага пакалення, цікавым для наведвальнікаў, школьны музей павінен быць «жывым», знаходзіцца ў стане пастаяннага пошуку новых форм і метадаў музейна-педагагічнай работы, якія дазволілі б бесперапынна падтрымліваць інтарэс дзіцячай аўдыторыі да гісторыі, творчасці і навучання.

Для рэалізацыі работы ў дадзеным накірунку ва ўстанове адукацыі распрацавана сістэма турысцка-краязнаўчай дзейнасці, якая ажыццяўляецца на базе «»«»

Змест турысцка-краязнаўчай работы нашай школы – гэта экскурсійна-пошукавая дзейнасць, вывучэнне гісторыі аб ваенных падзеяхроднага краю, аб героях-земляках, што садзейнічае фарміраванню кампетэнцый грамадзянскасці і патрыятызму.

Асноўная ідэя педагагічнага праекта – стварэнне сацыяльна-адукацыйнага асяроддзя, якое будзе забяспечваць сістэмны, інтэграваны падыход                   да фарміравання грамадзянскіх кампетэнцый вучняў сродкам іх уключэння        ў дзейнасць па вывучэнні ваенных старонак гісторыі роднага краю                             з выкарыстаннем мясцовых ваенна-гістарычных рэсурсаў.

Для рэалізацыі праекта выкарыстоўваем наступныя формы работы: абнаўленне існуючых і стварэнне новых ваенна-гістарычных экскурсійных маршрутаў, арганізацыя іправядзенне тураў, экскурсій і паходаў, мітынгаў, сустрэч са сведкамі ваенных падзей і іх нашчадкамі, наведванне музеяў, помнікаў і мемарыялаў, арганізацыя пошукава-даследчай работы, правядзенне сацыяльна-значымых акцый, эстафет, добраўпарадкаванне воінскіх і партызанскіх захаванняў, стварэнне відэафільма «Па слядах вайны», брашур і буклетаў, асвятленне ў СМІ.

Мэта: стварэнне ўмоў для фарміравання цікавасці ў вучняў да ваенна-гістарычнага мінулага малой радзімы сродкамі мясцовых ваенна-гістарычных рэсурсаў.

Задачы:

– стымуляваць цікавасць вучняў да вывучэння гістарычнага мінулага сваѐй зямлі, лёсаў сваіх землякоў;

– развіваць і паглыбляць веды аб мясцовых ваенна-гістарычных аб’ектахроднага краю;

– прыцягваць вучняў да турыстычна-экскурсійнай дзейнасці па вывучэнні ваеннай гісторыі свайго рэгіёна, вобласці;

– фарміраваць кампетэнцыі грамадзянскасці і патрыятызму на прыкладзе вывучэння ваеннай гісторыі малой радзімы;

– папулярызаваць мясцовыя помнікі, мемарыялы і музеі, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, уключэнне іх у маршруты турыстычных паходаў і экскурсій.

Тэарэтычнае абгрунтаванне педагагічнага праекта

Згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі задачай выхавання      ва ўстановах адукацыі, якая ў рамках дадзенага праекта суадносіцца                     з грамадзянскай адукацыяй, з’яўляецца «фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі»     [1, с.20].

У адпаведнасці з Канцэпцыяй бесперапыннага выхавання дзяцей                   і вучнёўскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь на 2021-2025 гады ў сучасных сацыякультурных умовах адным з асноўных складнікаў выхавання з’яўляецца грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі [2, с. 12].

Патрыятызм як найважнейшы духоўны здабытак асобы характарызуе вышэйшы ўзровень яе развіцця і выяўляецца ў актыўна-дзейнаснай самарэалізацыі на карысць Айчыны. Патрыятызм мяркуе, у першую чаргу, любоў да роднай зямлі, усведамленне навучэнцамі адказнасці за лёс краіны, гонару за дачыненне да дзеянняў сваіх продкаў, фарміраванне каштоўнасных адносін да Радзімы, разуменне важнасці захавання гістарычнай памяці              аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, ахвярах і гераізме суайчыннікаў.

Для таго каб забяспечыць кожнаму дзіцяці паўнавартаснае асобаснае, інтэлектуальнае развіццё ў максімальна магчымым дыяпазоне яго інтэлектуальных рэсурсаў, выхаваўчая сістэма ў нашай установе грунтуецца на наступных прынцыпах:

  • прынцып гуманізацыі, які прадугледжвае роўнасць, узаемапавагу ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу, дыялагічнасць педагагічнага ўзаемадзеяння;
  • гісторыка-культурны прынцып, які прадугледжвае цеснае адзінства грамадзянскага выхавання з гісторыяй і культурай беларускага народа;
  • прынцып актыўнасці і самарэгуляцыі, які спрыяе развіццю ў дзіцяці асобасных характарыстык, фарміраванню ў навучэнцаў здольнасці да крытычнасці і самакрытычнасці, гатоўнасці да прыняцця самастойных рашэнняў, што паступова фарміруе грамадзянскую пазіцыю асобы, пачуццё адказнасці за яе рэалізацыю ў справах і ўчынках;
  • прынцып сістэмнасці, згодна з якім працэс патрыятычнага выхавання абумоўлены гарманічнасцю развіцця ўзаемазвязаных новаўтварэнняў у структуры асобы;
  • прынцып комплекснасці і міждысцыплінарнай інтэграванасці, які прадугледжвае ўзаемадзеянне сям’і, сацыяльных устаноў і зацікаўленых грамадскіх аб’яднанняў у грамадзянскім выхаванні асобы;
  • прынцып даступнасці, паступовасці і бесперапыннасці прадугледжвае ў арганізацыі выхавання шэраг этапаў (з улікам узроставай перыядызацыі), якія забяспечваюць паступовае ўскладненне зместу, карэкцыю накірункаў развіцця грамадзянскіх якасцей асобы і іх пераемнасць;
  • прынцып сувязі з жыццём, які садзейнічае актывізацыі дзейнасці школьнікаў;
  • прынцып выхавання асобы ў калектыве.

Праект прадугледжвае развівіццё грамадзянскіх якасцей нашых навучэнцаў па наступных асноўных напрамках выхавання:

гісторыка-краязнаўчае – сістэма мерапрыемстваў, накіраваных                            на пазнанне гісторыка-культурных каранёў, усведамленне непаўторнасці роднага краю, яго лёсу, непарыўнасці з ім, фарміраванне гонару за дачыненне да дзеянняў продкаў і адказнасці за тое, што адбываецца ў грамадстве;

духоўна-маральнае – усведамленне вучнямі падчас краязнаўчага выхавання вышэйшых каштоўнасцей, ідэалаў і арыенціраў, сацыяльна значных працэсаў і з’яў рэальнага жыцця, здольнасць кіравацца імі ў якасці вызначальных прынцыпаў, пазіцый у практычнай дзейнасці;

сацыяльна-патрыятычнае накіравана на актывізацыю духоўна-маральнай      і культурна-гістарычнай пераемнасці пакаленняў, фарміраванне ў навучэнцаў актыўнай жыццёвай пазіцыі.

Для рэалізацыі напрамкаў праекта выкарыстоўваюцца мясцовыя ваенна-гістарычныя рэсурсы (мемарыяльны комплекс «Разгром», школьны музей воінскай славы партызанскай брыгады «Разгром», партызанскія і воінскія захаванні ў мікрараёне школы, іншыя ваенна-гістарычныя аб’екты раёна). Гэта вялікі выхаваўчы патэнцыял павышэння эфектыўнасці адукацыі, які спрыяе фарміраванню асобы, здольнай да актыўнай і эфектыўнай жыццядзейнасці ў полікультурным асяроддзі. Сацыяльна-педагагічны эфект праяўляецца ў духоўных, сацыяльных, гуманістычных, камунікатыўных, ідэалагічных аспектах станаўлення асобы.

Такім чынам, выкарыстанне мясцовых ваенна-гістарычных рэсурсаў у сістэме сучаснай адукацыі адкрывае вялікія магчымасці як у галіне ўдасканалення педагагічнага ўздзеяння на маладое пакаленне, так і ў галіне захавання гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне.

                                                                                      Накірункі

                                               Мадэль будучага адукацыйнага працэсу

 

Крытэрыі і паказчыкі ацэнкі вынікаў педагагічнага праекта

 

Крытэрыі

Паказчыкі

Спосабы (інструменты) вымярэння
Асобаснае развіццё навучэнцаў Станоўчая дынаміка павышэння ў навучэнцаў цікавасці да вывучэння ваенна-гістарычнага мінулага малой радзімы Забеспячэнне 100% ахопу навучэнцаў мерапрыемствамі ваенна-патрыятычнай накіраванасці

 

Узровень навучанасці навучэнцаў, паўната ведаў пра ваенную гісторыю малой радзімы Станоўчая дынаміка выніковасці ўдзелу ў творчых, інтэлектуальных конкурсах, выставах, канферэнцыях і інш. мерапрыемствах Колькасць і рэзультатыўнасць удзельнікаў у розных конкурсах даследчых работ, інтэлектуальных і творчых конкурсах, мерапрыемствах
Узровень выхаванасці навучэнцаў Павышэнне  сацыяльна-грамадзянскіх кампетэнцый навучэнцаў Дыягнастычны інструментарый
Узровень прафесіяналізму педагагічных кадраў Павышэнне кампетэнтнасці ў сферы турысцка-краязнаўчага  накірунку Колькасць і якасць праведзеных  семінараў, майстар-класаў, выступленняў і інш. мерапрыемстваў
Задаволенасць удзельнікаў адукацыйнага працэсу, прадстаўнікоў соцыума рэалізуемай праектнай дзейнасцю Станоўчая дынаміка задаволенасці навучэнцаў, іх законных прадстаўнікоў, педагогаў, праектнай дзейнасцю, яе вынікамі і перспектывамі; Колькасць навучэнцаў, педагогаў, законных прадстаўнікоў, сацыяльных партнёраў, прыцягнутых да рэалізацыі праекта
Павышэнне сацыяльнага статусу ўстановы адукацыі Павелічэнне колькасці публікацый у СМІ, рэкламных матэрыялаў, прэзентацый,  метадычных матэрыялаў

 

 

Колькасць публікацый у СМІ, рэкламных матэрыялаў, педагагічных, метадычных брашур, паказальных семінараў, майстар-класаў, выступленняў, выстаў і іншых мерапрыемстваў

 

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі13 янв. 2011 г.,  № 243-З // Нац. реестр правовых актов Респ. Беларусь. – 2011. – № 13. –  2/1795 Мінск, 2011.

  1. Канцэпцыя бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь // Міністэрства адукацыі  Рэспублікі Беларусь – Рэжым доступа: https://adu.by/ru/homepage/obrazovatelnyj-protsess-2020-2021-uchebnyj-god/organizatsiya-vospitaniya-2020-2021.html – Дата доступа: 27.03.2021.
  2. Праграмма бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь на 2021-2025 гады // Міністэрства адукацыі  Рэспублікі Беларусь – Рэжым доступа: https://adu.by/images/2021/03/programma-vospitaniya-2021-2025.pdf – Дата доступа: 27.03.2021.
  3. Орешкина, Т.А. Героико-патриотическое воспитание в школе. Детские объединения. Музеи. Клубы. Кружки. Поисковая деятельность / Т.А.Орешкина. – Волгоград: Учитель, 2007.
  4. Военно-исторический, патриотический туризм // Специализированное учреждение Евразийской организации экономического сотрудничества [Электронный ресурс]. – http://eurasiatourism.org– Дата доступа: 27.03.2021.

Праграма рэалізацыі педагагічнага праекта

«Фарміраванне цікавасці ў вучняў да ваенна-гістарычнага мінулага малой радзімы сродкамі

мясцовых ваенна-гістарычных рэсурсаў»

 (тэрмін рэалізацыі: 2021-2023 гг.)

 

Першы этап: падрыхтоўчы

Змест работы

Арганізацыйна-кіраўніцкае,

інфармацыйнае, метадычнае

забеспячэнне работы

Самакантроль

(формы, тэрмін)

Прагназуемыя вынікі

з педагогамі

з вучнямі

Інструктыўна-метадычнае нарада з настаўнікамі-прадметнікамі, класнымі кіраўнікамі, кіраўнікамі аб’яднанняў па інтарэсах

па арганізацыі праектнай дзейнасці ва ўстанове адукацыі

 

 

 

 

Стварэнне творчай групы. Вызначэнне дзейнасці кожнага члена групы

 

 

 

Распрацоўка праекта, размеркаванне абавязкаў яго ўдзельнікаў, афармленне загада па рэалізацыі  праекта

 

 

 

Складанне каляндарнага плана.

 

Май-жнівень 2021

Пратакол пасяджэння  нарады пры намесніку дырэктара

Фарміраванне групы. Вызначэнне ролі кожнага педагога ў рэалізацыі праекта

 

Прадстаўленне праекта, размеркаванне абавязкаў, загад па УА аб рэалізацыі праекта

 

Каляндарны план

 

5. Семінар-практыкум «Фарміраванне цікавасці ў вучняў да ваенна-гістарычнага мінулага малой радзімы сродкамі

мясцовых ваенна-гістарычных рэсурсаў»

 

Жнівень 2021

Пратакол пасяджэння  метадычнага аб’яднання

Выступленне удзельнікаў творчай групы

 

Другі этап: укараняльны

Змест работы

Арганізацыйна-кіраўніцкае,

інфармацыйнае, метадычнае

забеспячэнне работы

Самакантроль

(формы, тэрмін)

Прагназуемыя вынікі

з педагогамі

з вучнямі

Правядзенне

мерапрыемстваў ваенна-

гістарычнай

тэматыкі з прымяненнем сучасных інфармацыйных тэхналогій

Распрацоўка мерапрыемстваў з прымяненнем сучасных інфармацыйных тэхналогій

 

Папаўненне банка метадычных матэрыялаў

Уключэнне мерапрыемстваў ваенна-

гістарычнай

тэматыкі ў гадавы план

Штогод

Каталог банка метадычных распрацовак

 

Справаздачы аб правядзенні мерапрыемстваў

Арганізацыя экскурсій, ваенна-гістарычных тураў, турыстычных паходаў рознай складанасці Правядзенне экскурсій, ваенна-гістарычных тураў, турыстычных паходаў рознай складанасці Распрацоўка маршрутаў рознай ступені складанасці турыстычных паходаў і экскурсій па месцах вызваленчай дзейнасці партызанскай брыгады “Разгром”

 

Састаўленне і афармленне справаздач  па выніках турыстычных паходаў

1 раз у чвэрць Распрацоўкі турыстычных маршрутаў

Справаздача аб паходах

Добраўпарадкаванне партызанскіх захаванняў, помнікаў і памятных месцаў

Арганізацыя шэфства па догляду помнікаў воінскай славы і партызанскіх захаванняў Пастаянна

Маніторынг стану

помнікаў воінскай славы і партызанскіх захаванняў

Справаздачы аб правядзенні мерапрыемстваў

Удзел у навукова-практычных канферэнцыях, конкурсах даследчых работ, творчых конкурсах, конкурсах музеяў Афармленне конкурсных работ Пастаянна Конкурсныя работы

Асвятленне матэрыялаў па рэалізацыі праекта ў СМІ Падрыхтоўка матэрыялаў, публікацый Пастаянна

 

Публікацыі ў газеце “Край Смалявіцкі”, абласных і рэспубліканскіх выданнях

Размяшчэнне матэрыялаў па рэалізацыі праекта

ў сетцы Інтэрнэт, на сайце установы адукацыі

Падрыхтоўка справаздач, інфармацыйных матэрыялаў Пастаянна

Маніторынг сайта

 

Старонка сайта

Стварэнне і распаўсюджванне буклетаў, брашур, стварэнне відэафільма «Па слядах вайны» Збор фота- і відэаматэрыялаў Красавік-май

2023

Фота- і відэапрадукцыя
Устанаўленне  партнерскіх сувязей

 

Арганізацыя узаемадзеяння ўстановы адукацыі

з установамі сацыякультурнай сферы

Згодна з планам  работы на год Удзел у семінарах, круглых сталах, сустрэчах
Складанне прамежкавых справаздач удзельнікамі педагагічнага праекта

 

Афармленне справаздачы Сакавік-красавік

Штогод

Пратакол пасяджэння  педсавета

Справаздача педагогаў-каардынатараў па прамежкавых выніках рэалізацыі праекта

 

Трэці этап: рэфлексіўны (ацэначны)

Змест работы

Арганізацыйна-кіраўніцкае,

інфармацыйнае, метадычнае

забеспячэнне работы

Самакантроль

(формы, тэрмін)

Прагназуемыя вынікі

з педагогамі

з вучнямі

Сістэматызацыя, аналіз і абагульненне вынікаў праектнай дзейнасці ў адпаведнасці з крытэрамі і паказчыкамі яе эфектыўнасці

Метадычнае афармленне вопыту і вынікаў праектнай дзейнасці

 

 

 

 

Апрацоўка дадзеных, аналіз усіх вынікаў

 

 

 

Афармленне і прадстаўленне справаздачы па выніках

рэалізацыі педагагічнага праекта

Практычны-творчы выхад па выніках рэалізацыі педагагічнага праекта

 

Абмен вопытам работы на ўзроўні раённых метадычных аб’яднанняў і сродкаў масавай інфармацыі

Выпуск метадычных матэрыялаў, публікацый ў перыядычным друку. Падрыхтоўка матэрыялаў для публікацыі ў СМІ Публікацыі ў СМІ

 

Афармленне  аналітычнай справаздачы па выніках праекта, абмеркаванне яго на педагагічны  савеце

Маніторынг праектнай дзейнасці, адзнака эфектыўнасці

 

Май

2023 г.

Пратакол пасяджэння  педсавета

Аналітычная справаздача

 

 

 

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дырэктар

_____________ Н.І. Мініч

______________ 2021

 

 

 

Каляндарны план рэалізацыі педагагічнага праекта

 

Мерапрыемства Дата

правядзення,

 

Катэгорыя

ўдзельнікаў

Адказны
1 Правядзенне класных і інфармацыйных гадзін  па вывучэнні ваеннай гісторыі роднага краю

з прымяненнем сучасных інфармацыйных тэхналогій

1 раз у чвэрць 1-9 класы Класныя кіраўнікі
2 Правядзенне на базе школьнага музея воінскай славы партызанскай брыгады «Разгром» тэматычных выстаў, экскурсій, урокаў мужнасці, сустрэч Пастаянна 1-9 класы Класныя кіраўнікі
3 Арганізацыя даследчай дзейнасці на базе школьнага музея воінскай славы партызанскай брыгады «Разгром», папаўненне экспазіцый музея Пастаянна 5-9 класы Класныя кіраўнікі
4 Аглядавыя і тэматычныя  экскурсіі ў школьны музей воінскай славы партызанскай брыгады «Разгром» 2021-2023 1-9 класы

 

Класныя кіраўнікі
5 Удзел у рэспубліканскіх акцыях «Я гэты край Радзімаю заву», «Збяры Беларусь у сваім сэрцы» 2021-2022 1-9 класы Класныя кіраўнікі
6 Арганізацыя і правядзенне дэкады сацыяльна-значымых спраў да дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 2022 1-9 класы Класныя кіраўнікі
7 Удзел у рэспубліканскім конкурсе навуковых краязнаўчых работ вучняў 2021-2022 5-9 класы Юрчук В.А.
8 Тэматычная экскурсія  «Гісторыка-культурны комплекс  «Лінія Сталіна» Май 2022 5-9 класы Класныя кіраўнікі
9 Аднадзённы паход па месцах баявой славы партызанскай брыгады «Разгром» Штогод Члены аб’яднання па інтарэсах «Пешаходны турызм» Юрчук В.А.
10 Велапаход «Дарогамі вайны» па Смалявіцкім і Чэрвеньскім раёнах Чэрвень 2022 Члены аб’яднання па інтарэсах «Пешаходны турызм» Юрчук В.А.
11 Пешы паход «Помнікі Смалявіччыны і г. Жодзіна» Чэрвень 2023 Члены аб’яднання па інтарэсах «Пешаходны турызм» Юрчук В.А.
12 Наведванне Беларускага дзяржаўнага музея  гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

 

2022-2023

 

1-9 класы Класныя кіраўнікі
13 Наведванне школьных музеяў раёна

ДУА «Верхменская сярэдняя школа»,

ДУА  «Драчкаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа»,

ДУА «Пекалінская базавая школа»,

ДУА «Зеленаборскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа»

 

Лістапад 2021

 

Сакавік 2022

 

Лістапад 2023

 

Сакавік 2023

5-9 класы Класныя кіраўнікі
14 Удзел у рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Іх подзвіг ў памяці нашчадкаў захаваем»

 

2021-2023 1-9 класы Класныя кіраўнікі
15 Удзел у навукова-практычнай канферэнцыі «Нам гэты мір завешчана берагчы»

 

2023 Удзельнікі праекта Члены творчай групы
16 Удзел у навукова-практычнай канферэнцыі «Вялікая Айчынная вайна: гісторыя і памяць» 2022 7-9 класы Члены творчай групы
17 Вахта Памяці 2021-2023

 

1-9 класы Педагог-арганізатар
18 Урачысты мітынг да Дня Перамогі Штогод

2021-2023

 

1-9 класы Педагог-арганізатар
19 Урачысты мітынг да Дня Незалежнасці

 

Штогод

2021-2023

1-9 класы Педагог-арганізатар
20 Акцыі «Клопат», «Дзякуй за Перамогу», «Жыццё як подзвіг». Сустрэчы з «дзецьмі вайны» Пастаянна 1-9 класы Класныя кіраўнікі
21 Добраўпарадкаванне партызанскіх захаванняў, помнікаў і памятных месцаў

 

Пастаянна

2021-2023

 

1-9 класы Класныя кіраўнікі
22 Правядзенне Тыдня мужнасці і славы «Хай не скончыцца памяці крыніца»

 

03.05 -10.05.2022 1-9 класы Класныя кіраўнікі
23 Спартыўна-патрыятычны забег, прысвечаны святкаванню вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Вялікай Перамозе

 

07.05.2022 1-9 класы Юрчук В.А.
24 Стварэнне відэафільма «Па слядах вайны»

 

2023

 

8-9 класы Творчая група
25 Стварэнне брашур і буклетаў 2021-2023

 

7-9 класы Творчая група
26 Асвятленне рэалізацыі праекта ў СМІ,  на сайце ўстановы адукацыі Пастаянна Удзельнікі праекта Творчая група

Поход 2021 Кленник-Курган Славы-Прилепы…