Галоўнае ўпраўленне
Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
Упраўленне па адукацыі,
спорту і турызму Смалявіцкага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Клянніцкая базавая школа»
«Мы – нашчадкі Вялікай Перамогі»
Кіраўнік праекта:
Лявонава Ірына Аркадзьеўна, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
Аўтары праекта: Лявонава Ірына Аркадзьеўна, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце; Кнышава Наталля Міхайлаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Адрас: Мінская вобласць Смалявіцкі раён, аг. Кляннік, вул. Цэнтральная, 26 Тел. 8 (01776) 50931, е–mail klennik11@smoledy.by
|
Змест
Змест і актуальнасць праекта |
3 |
Тэарэтычнае абгрунтаванне праекта |
4 |
Мадэль рэалізацыі праекта |
7 |
Крытэрыі і паказчыкі ацэнкі вынікаў педагагічнага праекта |
8 |
Спіс выкарыстаных крыніц |
8 |
Праграма рэалізацыі патрыятычнага марафона «Мы – нашчадкі Перамогі» (дадатак 1) |
10 |
Каляндарны план рэалізацыі праекта (дадатак 2) |
15 |
Змест і актуальнасць праекта
Выхаванне падрастаючага пакалення на прыкладзе ваенных і працоўных подзвігаў народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны заўсёды разглядалася педагогамі ўстановы адукацыі як адно з прыярытэтных напрамкаў выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень. Фарміраванне каштоўнасных адносін да гістарычнага мінулага – аснова грамадзянска-патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання маладога пакалення. Кожнае новае пакаленне па-свойму асэнсоўвае старонкі ваеннай гісторыі. Школа прызвана дапамагчы сваім навучэнцам правільна зразумець важныя падзеі ваеннага ліхалецця, захаваць памяць аб вялікім подзвігу нашага народа.
Неабходнасць развіцця цікавасці ў вучняў да ваенна-гістарычнага мінулага малой радзімы звязана з сацыяльным заказам грамадства: чым глыбей вывучаем, тым больш змястоўнымі будуць веды вучняў пра ваенную гісторыю роднага краю, тым больш дзейснымі будуць яны ў выхаванні патрыятызму.
Мікрараён школы – прывабны культурна-пазнавальны і гістарычны аб’ект, месца дыслакацыі партызанскай брыгады «Разгром». Ва ўстанове адукацыі накоплены багаты вопыт дзейнасці школьнага музея воінскай славы партызанскай брыгады «Разгром». Каб быць запатрабаваным для вучняў новага пакалення, цікавым для наведвальнікаў, школьны музей павінен быць «жывым», знаходзіцца ў стане пастаяннага пошуку новых форм і метадаў музейна-педагагічнай работы, якія дазволілі б бесперапынна падтрымліваць інтарэс дзіцячай аўдыторыі да гісторыі, творчасці і навучання.
Для рэалізацыі работы ў школьны школьны дзеньў дадзеным накірунку ва ўстанове адукацыі распрацавана сістэма турысцка-краязнаўчай дзейнасці, якая ажыццяўляецца на базе «»«»
Змест турысцка-краязнаўчай работы ў шосты школьны дзень нашай школы – гэта экскурсійна-пошукавая дзейнасць, вывучэнне гісторыі аб ваенных падзеяхроднага краю, аб героях-земляках, што садзейнічае фарміраванню кампетэнцый грамадзянскасці і патрыятызму.
Асноўная ідэя праекта – стварэнне сацыяльна-адукацыйнага асяроддзя ў шосты школьны дзень, якое будзе забяспечваць сістэмны, інтэграваны падыход да фарміравання грамадзянскіх кампетэнцый вучняў сродкам іх уключэння ў дзейнасць па вывучэнні ваенных старонак гісторыі роднага краю з выкарыстаннем мясцовых ваенна-гістарычных рэсурсаў.
Для рэалізацыі праекта выкарыстоўваем наступныя формы работы: абнаўленне існуючых і стварэнне новых ваенна-гістарычных экскурсійных маршрутаў, арганізацыя іправядзенне тураў, экскурсій і паходаў, мітынгаў, сустрэч са сведкамі ваенных падзей і іх нашчадкамі, наведванне музеяў, помнікаў і мемарыялаў, арганізацыя пошукава-даследчай работы, правядзенне сацыяльна-значымых акцый, эстафет, добраўпарадкаванне воінскіх і партызанскіх захаванняў, стварэнне відэафільма «Па слядах вайны», брашур і буклетаў, асвятленне ў СМІ.
Мэта: стварэнне ўмоў для фарміравання цікавасці ў вучняў да ваенна-гістарычнага мінулага малой радзімы сродкамі мясцовых ваенна-гістарычных рэсурсаў.
Задачы:
– стымуляваць цікавасць вучняў да вывучэння гістарычнага мінулага сваѐй зямлі, лёсаў сваіх землякоў;
– развіваць і паглыбляць веды аб мясцовых ваенна-гістарычных аб’ектахроднага краю;
– прыцягваць вучняў да турыстычна-экскурсійнай дзейнасці па вывучэнні ваеннай гісторыі свайго рэгіёна, вобласці;
– фарміраваць кампетэнцыі грамадзянскасці і патрыятызму на прыкладзе вывучэння ваеннай гісторыі малой радзімы;
– папулярызаваць мясцовыя помнікі, мемарыялы і музеі, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, уключэнне іх у маршруты турыстычных паходаў і экскурсій.
Тэарэтычнае абгрунтаванне педагагічнага праекта
Згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі задачай выхавання ва ўстановах адукацыі, якая ў рамках дадзенага праекта суадносіцца з грамадзянскай адукацыяй, з’яўляецца «фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі» [1, с.20].
У адпаведнасці з Канцэпцыяй бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь на 2021-2025 гады ў сучасных сацыякультурных умовах адным з асноўных складнікаў выхавання з’яўляецца грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі [2, с. 12].
Патрыятызм як найважнейшы духоўны здабытак асобы характарызуе вышэйшы ўзровень яе развіцця і выяўляецца ў актыўна-дзейнаснай самарэалізацыі на карысць Айчыны. Патрыятызм мяркуе, у першую чаргу, любоў да роднай зямлі, усведамленне навучэнцамі адказнасці за лёс краіны, гонару за дачыненне да дзеянняў сваіх продкаў, фарміраванне каштоўнасных адносін да Радзімы, разуменне важнасці захавання гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, ахвярах і гераізме суайчыннікаў.
Для таго каб забяспечыць кожнаму дзіцяці паўнавартаснае асобаснае, інтэлектуальнае развіццё ў максімальна магчымым дыяпазоне яго інтэлектуальных рэсурсаў, выхаваўчая сістэма ў шосты школьны дзень нашай установы грунтуецца на наступных прынцыпах:
- прынцып гуманізацыі, які прадугледжвае роўнасць, узаемапавагу ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу, дыялагічнасць педагагічнага ўзаемадзеяння;
- гісторыка-культурны прынцып, які прадугледжвае цеснае адзінства грамадзянскага выхавання з гісторыяй і культурай беларускага народа;
- прынцып актыўнасці і самарэгуляцыі, які спрыяе развіццю ў дзіцяці асобасных характарыстык, фарміраванню ў навучэнцаў здольнасці да крытычнасці і самакрытычнасці, гатоўнасці да прыняцця самастойных рашэнняў, што паступова фарміруе грамадзянскую пазіцыю асобы, пачуццё адказнасці за яе рэалізацыю ў справах і ўчынках;
- прынцып сістэмнасці, згодна з якім працэс патрыятычнага выхавання абумоўлены гарманічнасцю развіцця ўзаемазвязаных новаўтварэнняў у структуры асобы;
- прынцып комплекснасці і міждысцыплінарнай інтэграванасці, які прадугледжвае ўзаемадзеянне сям’і, сацыяльных устаноў і зацікаўленых грамадскіх аб’яднанняў у грамадзянскім выхаванні асобы;
- прынцып даступнасці, паступовасці і бесперапыннасці прадугледжвае ў арганізацыі выхавання шэраг этапаў (з улікам узроставай перыядызацыі), якія забяспечваюць паступовае ўскладненне зместу, карэкцыю накірункаў развіцця грамадзянскіх якасцей асобы і іх пераемнасць;
- прынцып сувязі з жыццём, які садзейнічае актывізацыі дзейнасці школьнікаў;
- прынцып выхавання асобы ў калектыве.
Праект прадугледжвае развівіццё грамадзянскіх якасцей нашых навучэнцаў па наступных асноўных напрамках выхавання:
гісторыка-краязнаўчае – сістэма мерапрыемстваў, накіраваных на пазнанне гісторыка-культурных каранёў, усведамленне непаўторнасці роднага краю, яго лёсу, непарыўнасці з ім, фарміраванне гонару за дачыненне да дзеянняў продкаў і адказнасці за тое, што адбываецца ў грамадстве;
духоўна-маральнае – усведамленне вучнямі падчас краязнаўчага выхавання вышэйшых каштоўнасцей, ідэалаў і арыенціраў, сацыяльна значных працэсаў і з’яў рэальнага жыцця, здольнасць кіравацца імі ў якасці вызначальных прынцыпаў, пазіцый у практычнай дзейнасці;
сацыяльна-патрыятычнае накіравана на актывізацыю духоўна-маральнай і культурна-гістарычнай пераемнасці пакаленняў, фарміраванне ў навучэнцаў актыўнай жыццёвай пазіцыі.
Для рэалізацыі напрамкаў праекта выкарыстоўваюцца мясцовыя ваенна-гістарычныя рэсурсы (мемарыяльны комплекс «Разгром», школьны музей воінскай славы партызанскай брыгады «Разгром», партызанскія і воінскія захаванні ў мікрараёне школы, іншыя ваенна-гістарычныя аб’екты раёна). Гэта вялікі выхаваўчы патэнцыял павышэння эфектыўнасці адукацыі, які спрыяе фарміраванню асобы, здольнай да актыўнай і эфектыўнай жыццядзейнасці ў полікультурным асяроддзі. Сацыяльна-педагагічны эфект праяўляецца ў духоўных, сацыяльных, гуманістычных, камунікатыўных, ідэалагічных аспектах станаўлення асобы.
Такім чынам, выкарыстанне мясцовых ваенна-гістарычных рэсурсаў у сістэме сучаснай адукацыі адкрывае вялікія магчымасці як у галіне ўдасканалення педагагічнага ўздзеяння на маладое пакаленне, так і ў галіне захавання гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне.
Накірункі |
Мадэль рэалізаці праекта
Крытэрыі і паказчыкі ацэнкі вынікаў праекта
Крытэрыі |
Паказчыкі |
Спосабы (інструменты) вымярэння |
Асобаснае развіццё навучэнцаў | Станоўчая дынаміка павышэння ў навучэнцаў цікавасці да вывучэння ваенна-гістарычнага мінулага малой радзімы | Забеспячэнне 100% ахопу навучэнцаў мерапрыемствамі ваенна-патрыятычнай накіраванасці;
|
Узровень навучанасці навучэнцаў, паўната ведаў пра ваенную гісторыю малой радзімы | Станоўчая дынаміка выніковасці ўдзелу ў творчых, інтэлектуальных конкурсах, выставах, канферэнцыях і інш. мерапрыемствах | Колькасць і рэзультатыўнасць удзельнікаў у розных конкурсах даследчых работ, інтэлектуальных і творчых конкурсах, мерапрыемствах |
Узровень выхаванасці навучэнцаў | Павышэнне сацыяльна-грамадзянскіх кампетэнцый навучэнцаў | Дыягнастычны інструментарый |
Узровень прафесіяналізму педагагічных кадраў | Павышэнне кампетэнтнасці ў сферы турысцка-краязнаўчага накірунку | Колькасць і якасць праведзеных семінараў, майстар-класаў, выступленняў і інш. мерапрыемстваў |
Задаволенасць удзельнікаў адукацыйнага працэсу, прадстаўнікоў соцыума рэалізуемай праектнай дзейнасцю | Станоўчая дынаміка задаволенасці навучэнцаў, іх законных прадстаўнікоў, педагогаў, праектнай дзейнасцю, яе вынікамі і перспектывамі; | Колькасць навучэнцаў, педагогаў, законных прадстаўнікоў, сацыяльных партнёраў, прыцягнутых да рэалізацыі праекта |
Павышэнне сацыяльнага статусу ўстановы адукацыі | Павелічэнне колькасці публікацый у СМІ, рэкламных матэрыялаў, прэзентацый, метадычных матэрыялаў
|
Колькасць публікацый у СМІ, рэкламных матэрыялаў, педагагічных, метадычных брашур, паказальных семінараў, майстар-класаў, выступленняў, выстаў і іншых мерапрыемстваў |
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі13 янв. 2011 г., № 243-З // Нац. реестр правовых актов Респ. Беларусь. – 2011. – № 13. – 2/1795 Мінск, 2011.
- Канцэпцыя бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь // Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь – Рэжым доступа: https://adu.by/ru/homepage/obrazovatelnyj-protsess-2020-2021-uchebnyj-god/organizatsiya-vospitaniya-2020-2021.html – Дата доступа: 27.03.2021.
- Праграмма бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь на 2021-2025 гады // Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь – Рэжым доступа: https://adu.by/images/2021/03/programma-vospitaniya-2021-2025.pdf – Дата доступа: 27.03.2021.
- Орешкина, Т.А. Героико-патриотическое воспитание в школе. Детские объединения. Музеи. Клубы. Кружки. Поисковая деятельность / Т.А.Орешкина. – Волгоград: Учитель, 2007.
- Военно-исторический, патриотический туризм // Специализированное учреждение Евразийской организации экономического сотрудничества [Электронный ресурс]. – http://eurasiatourism.org. – Дата доступа: 27.03.2021.
Дадатак 1
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Дырэктар
_____________ Н.І. Мініч
_______2024
«Мы – нашчадкі Перамогі»
(тэрмін рэалізацыі: 2024 г.)
Першы этап: падрыхтоўчы
№ |
Змест работы |
Арганізацыйна-кіраўніцкае, інфармацыйнае, метадычнае забеспячэнне работы |
Самакантроль (формы, тэрмін) |
Прагназуемыя вынікі |
|
з педагогамі |
з вучнямі |
||||
Інструктыўна-метадычнае нарада з настаўнікамі-прадметнікамі, класнымі кіраўнікамі, кіраўнікамі аб’яднанняў па інтарэсах
па арганізацыі праектнай дзейнасці ва ўстанове адукацыі ў шосты школьны дзень
|
|
Стварэнне творчай групы. Вызначэнне дзейнасці кожнага члена групы
Распрацоўка праекта, размеркаванне абавязкаў яго ўдзельнікаў, афармленне загада па рэалізацыі праекта
Складанне каляндарнага плана
|
Стедзень 2024
ШМА классных кіраўнікоў |
Фарміраванне групы. Вызначэнне ролі кожнага педагога ў рэалізацыі праекта
Прадстаўленне праекта, размеркаванне абавязкаў
Каляндарны план
|
|
Круглы стол «Фарміраванне цікавасці ў вучняў да ваенна-гістарычнага мінулага малой радзімы сродкамі
мясцовых ваенна-гістарычных рэсурсаў»
|
Студзень 2024
Пратакол пасяджэння метадычнага аб’яднання |
Выступленне удзельнікаў творчай групы |
Другі этап: укараняльны
№ |
Змест работы |
Арганізацыйна-кіраўніцкае, інфармацыйнае, метадычнае забеспячэнне работы |
Самакантроль (формы, тэрмін) |
Прагназуемыя вынікі |
|
з педагогамі |
з вучнямі |
||||
|
Правядзенне
мерапрыемстваў ваенна- гістарычнай тэматыкі з прымяненнем сучасных інфармацыйных тэхналогій |
Распрацоўка мерапрыемстваў з прымяненнем сучасных інфармацыйных тэхналогій
Папаўненне банка метадычных матэрыялаў |
Уключэнне мерапрыемстваў ваенна-
гістарычнай тэматыкі ў план работы шостага школьнага дня Штогод |
Каталог банка метадычных распрацовак
Справаздачы аб правядзенні мерапрыемстваў |
|
Арганізацыя экскурсій, ваенна-гістарычных тураў, турыстычных паходаў рознай складанасці | Правядзенне экскурсій, ваенна-гістарычных тураў, турыстычных паходаў рознай складанасці | Распрацоўка маршрутаў рознай ступені складанасці турыстычных паходаў і экскурсій па месцах вызваленчай дзейнасці партызанскай брыгады “Разгром”
Састаўленне і афармленне справаздач па выніках турыстычных паходаў |
1 раз у паўгоддзе | Распрацоўкі турыстычных маршрутаў
Справаздача аб паходах |
|
|
Добраўпарадкаванне партызанскіх захаванняў, помнікаў і памятных месцаў
|
Арганізацыя шэфства па догляду помнікаў воінскай славы і партызанскіх захаванняў | Пастаянна
Маніторынг стану помнікаў воінскай славы і партызанскіх захаванняў |
Справаздачы аб правядзенні мерапрыемстваў | |
|
Удзел у навукова-практычных канферэнцыях, конкурсах даследчых работ, творчых конкурсах, конкурсах музеяў | Афармленне конкурсных работ | Пастаянна | Конкурсныя работы | |
|
Асвятленне матэрыялаў па рэалізацыі праекта ў СМІ | Падрыхтоўка матэрыялаў, публікацый | Пастаянна
|
Публікацыі ў газеце “Край Смалявіцкі”, абласных і рэспубліканскіх выданнях | |
|
Размяшчэнне матэрыялаў па рэалізацыі праекта
ў сетцы Інтэрнэт, на сайце установы адукацыі |
Падрыхтоўка справаздач, інфармацыйных матэрыялаў | Пастаянна
Маніторынг сайта
|
Старонка сайта | |
|
Стварэнне і распаўсюджванне буклетаў, брашур, стварэнне відэафільма «Па слядах вайны» | Збор фота- і відэаматэрыялаў | Лістапад
2024 |
Фота- і відэапрадукцыя | |
Устанаўленне партнерскіх сувязей
|
Арганізацыя узаемадзеяння ўстановы адукацыі
з установамі сацыякультурнай сферы |
Згодна з планам работы на год | Удзел у семінарах, круглых сталах, сустрэчах | ||
Складанне прамежкавых справаздач удзельнікамі праекта
|
Афармленне справаздачы | Сакавік-красавік
Штогод Пратакол пасяджэння педсавета |
Справаздача педагогаў-каардынатараў па прамежкавых выніках рэалізацыі праекта |
Трэці этап: рэфлексіўны (ацэначны)
№ |
Змест работы |
Арганізацыйна-кіраўніцкае, інфармацыйнае, метадычнае забеспячэнне работы |
Самакантроль (формы, тэрмін) |
Прагназуемыя вынікі |
|
з педагогамі |
з вучнямі |
||||
Сістэматызацыя, аналіз і абагульненне вынікаў праектнай дзейнасці ў адпаведнасці з крытэрамі і паказчыкамі яе эфектыўнасці |
|
Метадычнае афармленне вопыту і вынікаў праектнай дзейнасці
|
Апрацоўка дадзеных, аналіз усіх вынікаў
Афармленне і прадстаўленне справаздачы па выніках рэалізацыі праекта |
Практычны-творчы выхад па выніках рэалізацыі праекта
Абмен вопытам работы на ўзроўні раённых метадычных аб’яднанняў і сродкаў масавай інфармацыі |
|
Выпуск метадычных матэрыялаў, публікацый ў перыядычным друку. | Падрыхтоўка матэрыялаў для публікацыі ў СМІ | Публікацыі ў СМІ
|
|||
Афармленне аналітычнай інфармацыі па выніках праекта, абмеркаванне яго на ШМА класных кіраўнікоў |
|
Маніторынг праектнай дзейнасці, адзнака эфектыўнасці
Снежань |
Снежань
2024 Пратакол пасяджэння |
Аналітычная інфармацыі |
Дадатак 2
ЗАЦВЯРДЖАЮ Дырэктар _____________ Н.І. Мініч _______2024 |
Каляндарны план рэалізацыі праекта ў шосты школьны дзень
№ | Мерапрыемства | Дата
правядзення,
|
Катэгорыя
ўдзельнікаў |
Адказны |
Правядзенне выхаваўчых мерапрыемстваў па вывучэнні ваеннай гісторыі роднага краю
з прымяненнем сучасных інфармацыйных тэхналогій |
1 раз у месяц | 1-9 класы | Класныя кіраўнікі | |
Правядзенне на базе школьнага музея воінскай славы партызанскай брыгады «Разгром» тэматычных выстаў, экскурсій, урокаў мужнасці, сустрэч | Пастаянна | 1-9 класы | Класныя кіраўнікі | |
Арганізацыя даследчай дзейнасці на базе школьнага музея воінскай славы партызанскай брыгады «Разгром», папаўненне экспазіцый музея | Пастаянна | 5-9 класы | Класныя кіраўнікі | |
Аглядавыя і тэматычныя экскурсіі ў школьны музей воінскай славы партызанскай брыгады «Разгром» | 2024 | 1-9 класы
|
Класныя кіраўнікі | |
Удзел у рэспубліканскіх акцыях «Я гэты край Радзімаю заву», «Збяры Беларусь у сваім сэрцы» | 2024 | 1-9 класы | Класныя кіраўнікі | |
Аднадзённы паход па месцах баявой славы партызанскай брыгады «Разгром» | ліпень 2024 | Члены аб’яднання па інтарэсах «Пешаходны турызм» | Юрчук В.А. | |
Велапаход «Дарогамі вайны» па Смалявіцкім і Чэрвеньскім раёнах | Верасень 2024 | Члены аб’яднання па інтарэсах «Пешаходны турызм» | Юрчук В.А. | |
Пешы паход «Помнікі Смалявіччыны і г. Жодзіна» | Чэрвень 2024 | Члены аб’яднанняпа інтарэсах «Пешаходны турызм» | Юрчук В.А. | |
Наведванне Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны | Лістапад 2024
|
1-9 класы | Класны кіраўнік | |
Удзел у патрыятычных акцыях
|
2024 | 1-9 класы | Класныя кіраўнікі | |
Акцыі «Клопат», «Дзякуй за Перамогу», «Жыццё як подзвіг». Сустрэчы з «дзецьмі вайны» | Пастаянна | 1-9 класы | Класныя кіраўнікі | |
Добраўпарадкаванне партызанскіх захаванняў, помнікаў і памятных месцаў | Пастаянна
2024 |
1-9 класы | Класныя кіраўнікі | |
Стварэнне відэафільма «Па слядах вайны» | 2024 | 8-9 класы | Творчая група | |
Стварэнне брашур і буклетаў | 2024 | 7-9 класы | Творчая група | |
Асвятленне рэалізацыі праекта ў СМІ, на сайце ўстановы адукацыі | Пастаянна | Удзельнікі праекта | Творчая група |