
Вынікі Дня здароўя “Мы супраць СНІДу і алкаголю” 9 снежня 2023 года ў Клянніцкай базавай школе адбыўся Дзень здароўя пад дэвізам “Мы супраць СНІДу і алкаголю!” Навучэнцы школы спаборнічалі па шашках, дартцу, піянерболу-валейболу, каталіся на лыжах. Пераможцамі па шашках сталі вучні: Кулыба Арсеній, вучань 8 класа, Рафеенкаў Іван, вучань 9 класа і Жыхарка Мікіта, вучань 9 класа. Самымі трапнымі ў спаборніцтвах па дартцу сталі: Фелдханс Карына, вучаніца 6 класа, Жыхарка Мікіта і Дадонава Лізавета, вучні 9 класа. У спаборніцтвах па валейболу-піянерболу перамаглі спартсмены з каманды “Ліліпуты”. Усе ўдзельнікі Дня здароўя атрымалі зарад бадзёрасці, добрага настрою, салодкія прызы і навагоднія сувеніры.