Суббота, 10.09.2022. День здоровья

Дзень здароўя “Спорту -ТАК! Здароўю -ТАК!” Прайшлі спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы “Шкаліада”. У праграму ўвайшлі: бег 30м, скачкі ў даўжыню, кіданне мяча. Лепшыя спартсмены з 5-6 класаў будуць прымаць удзел у раённых спаборніцтвах Шкаліада 20 верасня.

Субботы, 03.09.2022

3 верасня для вучняў прайшоў вусны часопіс «Кніга адкрывае свет», прысвечаны Дню беларускага пісьменства і 505-годдзю выхаду першай беларускай кнігі. Вучні 5-9 класаў пазнаёміліся з жыццём і кніжнай спадчынай Францыска Скарыны, яшчэ раз нагадалі пра дзейнасць беларускіх асветнікаў. Удзельнікам мерапрыемства цікава было даведацца, што у краіне заснаваны дзяржаўныя ўзнагароды – ордэн і медаль Францыска Скарыны, якія ўручаюцца за асаблівыя заслугі ў гуманітарнай і дабрачыннай дзейнасці, поспехі на ніве нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння. Сёння спадчына Францыска Скарыны налічвае 520 кніг, многія з якіх знаходзяцца ў Расіі, Польшчы, Чэхіі, Германіі… «Любіце кнігу, бо яна – крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы», – пісаў Францыск Скарына. Дзякуючы асветніку і першадрукару Францыску Скарыну беларускае нацыянальнае кнігавыданне ўзбагаціла не толькі еўрапейскую, але і агульнасусветную культуру. Читать дальше …