3 верасня для вучняў прайшоў вусны часопіс «Кніга адкрывае свет», прысвечаны Дню беларускага пісьменства і 505-годдзю выхаду першай беларускай кнігі. Вучні 5-9 класаў пазнаёміліся з жыццём і кніжнай спадчынай Францыска Скарыны, яшчэ раз нагадалі пра дзейнасць беларускіх асветнікаў. Удзельнікам мерапрыемства цікава было даведацца, што у краіне заснаваны дзяржаўныя ўзнагароды – ордэн і медаль Францыска Скарыны, якія ўручаюцца за асаблівыя заслугі ў гуманітарнай і дабрачыннай дзейнасці, поспехі на ніве нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння. Сёння спадчына Францыска Скарыны налічвае 520 кніг, многія з якіх знаходзяцца ў Расіі, Польшчы, Чэхіі, Германіі…
«Любіце кнігу, бо яна – крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы», – пісаў Францыск Скарына. Дзякуючы асветніку і першадрукару Францыску Скарыну беларускае нацыянальнае кнігавыданне ўзбагаціла не толькі еўрапейскую, але і агульнасусветную культуру.