План мерапрыемстваў Тыдня роднай мовы

План мерапрыемстваў Тыдня роднай мовы

«Як ты дорага мне, мая родная мова!»

 

Дата Мерапрыемства Удзельнікі Адказны
19.00

 

Акцыя «Размаўляй са мной

па-беларуску»

 

1-9 класы Кнышава Н.М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры

 

 

20.09 Віртуальная экскурсія ў Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа 8-9 класы Кнышава Н.М.,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

 

21.09 Выстава ў музеі ўстановы адукацыі, прысвечаная знакамітаму пісьменніку-земляку М. Нікановічу

«Кожны край мае тых, хто яго апявае»

1-9 класы Кнышава Н.М.,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

22.09

 

Пазнавальная  гульня «Разам гуляем, па-беларуску размаўляем»

 

Інтэлектуальная гульня «Моўная скарбонка»

1-4 класы

 

 

5-9 класы

Настаўнікі пачатковых класаў

Кнышава Н.М.,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

23.09 Прэзентацыя работ даследчага характару, прысвечаных праблемам развіцця беларускай мовы і літаратуры 9 клас Кнышава Н.М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры

 

Настаўнік беларускай                                                             Н.М.Кнышава

мовы і літаратуры

З мэтай папулярызацыі ужывання беларускай мовы праведзена акцыя «Размаўляй са мной                   па-беларуску», у рамках якой вучні на роднай мове выказвалі словы павагі і любові дароднай мовы, да сваёй Радзімы.
У рамках віртуальнай экскурсіі ў Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа вучні пазнаёміліся з прадстаўленымі экспазіцыямі музея на сайце Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага  музея Якуба Коласа.
У рамках выставы ў музеі ўстановы адукацыі вучні пазнаёміліся  з асноўнымі этапамі жыцця пісьменніка-земляка М. Нікановіча, яго трагічным лёсам, даведаліся пра літаратурную спадчыну празаіка, чыталі яго творы.
Займальна і цікава прайшла пазнавальная гульня «Разам гуляем, па-беларуску размаўляем»  Вучням неабходна было адказаць на пытанні, якія былі звязаны з мовай, літаратурай, традыцыямі беларускага народа. Удзельнікі паказалі добрыя веды і даказалі, што толькі той, хто ведае  і паважае мову, гісторыю і культуру свайго народа, можа стаць сапраўдным выдатнікам.

У рамках інтэлектуальнай гульні «Моўная скарбонка» вучні 5-9 класаў перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, працягвалі беларускія прыказкі, выбіралі правільны варыянт тлумачэння лексічнага значэння слова, узгадвалі назвы прадметаў па-беларуску, успаміналі вершы беларускіх паэтаў. Гульня праходзіла ў вострай і напружанай барацьбе. Пытанні былі дастаткова складаныя, але дзве каманды ўдзельнікаў працавалі вельмі дружна і актыўна. Напрыканцы гульні былі падведзены вынікі, пасля чаго вучні прынялі ўдзел у стварэнні воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”.

 

 

Да 505- годдзя беларускага друкавання вучні 9 класа прэзентавалі даследчую работу “Колькі слоў, столькі і тайнаў!”, прысвечаную культурнай спадчыне Ф.Скарыны, нашага славутагага земляка, асветніка-гуманіста, вучонага, перакладчыка і пісьменніка эпохі Адраджэння.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *