21 лютага 2023 года для вучняў 5-9 класаў з мэтай папулярызацыі беларускай мовы да Міжнароднага дня роднай мовы праведзена інтэлектуальная гульня “Разам гуляем, па-беларуску размаўляем”. У рамках мерапрыемства вучні ўдзельнічалі ў конкурсах, чыталі вершы беларускіх класікаў, што спрыяла выхаванню павагі да роднага слова..