Республиканская патриотическая акция “Их подвиг памяти потомков сохраним”

З вопыту работы па рэалізацыі праекта «Мы – нашчадкі Перамогі»
ў рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі
«Іх подзвіг у памяці нашчадкаў захаваем»

Згодна з мэтай і задачамі вызначаны асноўныя напрамкі і формы работы над праектам, распрацаваны каляндарны план рэалізацыі праекта.
Для рэалізацыі напрамкаў праекта выкарыстоўваліся мясцовыя ваенна-гістарычныя рэсурсы (мемарыяльны комплекс «Разгром», школьны музей воінскай славы партызанскай брыгады «Разгром», музеі устаноў адукацыі Смалявіцкага раёна і Мінскай вобласці, партызанскія і воінскія захаванні ў мікрараёне школы, іншыя ваенна-гістарычныя аб’екты раёна).
Рэалізацыя праекта ажыццяўлялася праз наступныя формы работы: абнаўленне існуючых і стварэнне новых ваенна-гістарычных экскурсійных маршрутаў, арганізацыя і правядзенне тураў, экскурсій і паходаў, мітынгаў, сустрэч са сведкамі ваенных падзей і іх нашчадкамі, наведванне музеяў, помнікаў і мемарыялаў, арганізацыя пошукава-даследчай работы, правядзенне сацыяльна-значымых акцый, эстафет, добраўпарадкаванне воінскіх і партызанскіх захаванняў, стварэнне відэафільма «Па слядах вайны», , асвятленне ў.
У адпаведнасці з каляндарным планам і напрамкамі работы
па рэалізацыі педагагічнага пректа ва ўстанове адукацыі праведзены наступныя мерапрыемствы:
тэматычная гадзіна «Памяць і боль беларускай зямлі», прысвечаная памяці ахвяр генацыду беларускага народа;
вусны часопіс «Успаміны дзяцей вайны» і інш.;
экскурсіі ў школьны музей воінскай славы партызанскай брыгады «Разгром» для вучняў, гасцей, бацькоў;
выстава ў школьным музеі воінскай славы партызанскай брыгады «Разгром» да Дня Памяці П.Купрыянава «Перед памятью время бессильно»;
арганізацыя і наведванне музея воінской славы ДУА «Пекалінская базавая школа», музея баявой славы ДУА «Верхменская сярэдняя школа ім. В.А.Тумара», краязнаўчага музея ДУА «Прылепская сярэдняя школа»;
экскурсія да помніка Маці-патрыётцы ў г. Жодзіна;
аднадзённы паход да мемарыяльнага комплекса «Разгром»;
велапаход «Памятные мясціны Клянніцкага краю»;
паход па месцах спаленых вёсак Смалявіцкага раёна «Антаполле – вёска, якой няма»;
працоўныя акцыі па добраўпарадкаванні партызанскіх захаванняў, МК «Разгром», брацкай магілы ў аг. Кляннік, аперацыі «Памяць» «Абеліск» «Клопат», «Дзякуй за Перамогу», «Жыццё як подзвіг».

Такім чынам, рэалізацыя дадзенага праекта пазітыўна паўплывала
на фарміраванне іміджу школьнага музея баявой славы партызанскай брыгады «Разгром» і ўстановы адукацыі, дазволіла эфектыўна выкарыстоўваць мясцовыя ваенна-гістарычныя рэсурсы ў фарміраванні грамадзянска-патрыятычных кампетэнцый школьнікаў. У перспектыве плануецца прадоўжыць работу па распрацоўцы мерапрыемстваў
з прымяненнем сучасных інфармацыйных тэхналогій, папаўненні банка метадычных матэрыялаў, распрацоўцы маршрутаў рознай ступені складанасці турыстычных паходаў і экскурсій па месцах баявых дзеянняў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *