У рамках шостага школьнага дня 4 лістапада 2023 года для вучняў 5-9 класаў у рамках Дня памяці П. Купрыянава і 80-годдзя з дня вызваленння Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у школьным музей воінскай славы партызанскай брыгады Разгром праведзена экскурсія «Пётр Купрыянаў – Герой Савецкага Саюза». Падчас мерапрыемства вучні пазнаёміліся з жыццём П. Купрыянава; даведаліся пра подзвіг, здзеснены беларусам у гады вайны. У заключэнні экскурсіі вучні ўшанавалі памяць Героя Савецкага Саюза П. Купрыянава мінутай маўчання.
4 лістапада ў ДУА «Клянніцкая базавая школа» была праведзена краязнаўчая гульня-віктарына для вучняў 2-4 класаў. Падчас мерапрыемства навучэнцы пашырылі веды аб Беларусі, яе гісторыі і культуры, геаграфіі i прыродзе; развівалі ўвагу і творчыя здольнасці, фарміравалi пачуццё адказнасці за захаванасць прыроды, расліннага і жывёльнага свету.