Суббота, 3 февраля

У рамках шостага школьнага дня 03.02.2024 вучні наведалі школьны музей воінскай славы партызанскай брыгады “Разгром”. Экскурсія была прысвечана падрыўнікам брыгады. Яны былі ў партызан самымі паважанымі і ганаровымі байцамі. Іх баявая работа патрабавала выключнай смеласці і знаходлівасці, вялікай вытрымкі. Нямала іх – падрыўнікоў загінула, выконваючы баявыя дыверсійныя заданні. Дзеці праявілі цікавасць да гісторыі і лёсу кожнага падрыўніка і ў чарговы раз даказалі, што могуць ганарыцца сваёй малой радзімай.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *