
Дзень роднай мовы ў Клянніцкай базавай школе штогод успрымаецца вучнямі як своеасаблівае свята беларускага слова, свята іх
ведаў, здольнасцей, крэатыўнасці. Сумесна з бібліятэкарам Клянніцкай сельскай бібліятэкі-клуба было праведзена пазакласнае мерапрыемства «Ведай мову сваю, беларус!», падчас якога вучні пазнаёміліся з гісторыяй развіцця беларускай мовы, дэкламавалі вершы вядомых беларускіх паэтаў, адкрылі для сябе новыя, нязведаныя факты пра роднае слова, удзельнічалі ў віктарыне «Слова
роднае – вечнасці след». Вялікую цікавасць у вучняў выклікала кніжная выстава «Чытайце на роднай мове!», дзе былі прадстаўлены выданні беларускіх аўтараў. Удзельнікі з задавальненнем разглядалі кнігі, задавалі пытанні і дзяліліся сваімі ўражаннямі. Вядучыя падкрэслілі пра важнасць чытання кніг беларускіх класікаў для фарміравання моўнага пачуцця і
глыбокага разумення сваёй культуры. Шчырыя ўсмешкі на тварах вучняў, радасны настрой, крэатыўная
атмасфера – усё гэта сведчыць аб тым, што свята ўдалося і гэты дзень сустрэчы з родным словам запомніцца ўсім надоўга.
Па матэрыялах Наталлі Кнышавай, настаўніка беларускай мовы ілітаратуры Клянніцкай базавай школы