У рамках XIV педагагічнага марафону “Выхоўваючы, навучаючы, развіваючы – фарміруем будучае” 8 красавіка для вучняў 6-7класаў праведзена інфармацыйнае кафэ “Бязмежныя гарызонты інфармацыі”. У ходзе мерапрыемства вучні былі запрошаны ў імправізаванае інфармацыйнае кафэ. Удзельнікі выконвалі розныя заданні, якія былі вызначаны ў “меню”: удзельнічалі ў інтэрактыўнай віктарыне, адрознівалі праўдзівыя факты ад фэйкавых, стваралі “ленту навін” пра сваю школу. Выхаваўчы аспект садзейнічаў фарміраванню інфармацыйнай кампетэнцыі вучняў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *