26 мая 2022 года прайшоў адзіны дзень інфармавання ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” – “Школа Актыўнага Грамадзяніна” па тэме: “Гонар за Беларусь. Зроблена беларусамі”. Настаўніца нагадала вучням пра найбуйнейшыя галіны харчовай прамысловасці Беларусі, пазнаёміла з асноўнымі абласцямі харчовай прамысловасці Беларусі, якія займаюць лідзіруючыя пазіцыі ў свеце.
Вучні ўспомнілі пра “якаснае харчаванне” і “здаровае харчаванне”, падыскусіравалі аб тым, чаму ў нашай рэспубліцы надаецца пільная ўвага якасці і бяспецы айчынных прадуктаў харчавання, выказалі свой пункт гледжання на асноўную мэту сертыфікацыі харчовай
прадукцыі. Разам з тым сваё меркаванне выказалі і повары школьнай сталовай Капцялевіч Т.А., Дзевяцень А.А., якія прысутнічалі ў якасці гасцей.
Пры падвядзенні вынікаў была звернута ўвага на актуальнасць тэмы мерапрыемства. Было прапанавана актыўна ўдзельнічаць у гаспадарчых і працоўных мерапрыемствах школы, сям’і.
Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце І.А.Лявонава