25 сакавіка вучні 5-7 класаў у рамках краязнаўча-літаратурнай экскурсіі ў Клянніцкую сельскую бібліятэку наведалі выставу “Мікола Нікановіч – пісьменнік з Кленніка”, прысвечаную 124-годдзю з дня нараджэння вядомага земляка. Бібліятэкар С. М. Лявончык расказала прысутным пра няпросты лёс пісьменніка, пра глыбокія і важныя тэмы, якія ён закранаў у сваіх творах. Вучні з цікавасцю слухалі, задавалі пытанні і актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні. Мерапрыемства пакінула ў сэрцах удзельнікаў незабыўныя ўражанні і жаданне працягваць вывучаць і шанаваць творчасць сваіх суайчыннікаў.
